Тыдзень роднай мовы

Дата: 12 февраля 2019 в 18:57, Обновлено 13 февраля 2019 в 10:14
Автор: Бусел Е. Н.
540 просмотров

З 18.02.2019 па 22.02.2019 ва ўстанове пройдзе тыдзень роднай мовы.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі

                                                             Змалку трэба моцна бараніць…

                                                             Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай

                                                             Мовы матчынай запомні карані…

Пімен Панчанка

                                                             Магчыма, гэта і не нова,

                                                             Што слова – зерне на сяўбе,

              А хто не любіць роднай мовы,

   Той любіць толькі сам сябе…

Сяргей  Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

У ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Светлагорска“ пройдзе тыдзень, прысвечаны

Міжнароднаму дню роднай мовы. Запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:

  • Выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;
  • Акцыя “Пяць фактаў, якія трэба ведаць пра родную мову” (V клас);
  • Дэгустацыя страў беларускай кухні;
  • Мерапрыемства “Роднаму слову  гучаць!” (I-IV  класы);
  • Літаратурна-музычная кампазіцыя “ Любуюся словам” (VII – XI класы).
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.