21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 14:54
Автор: Бусел М. А.
117 просмотров

У Міжнародны дзень роднай мовы беларуская мова гучала ва ўсіх кутках ДУА "Сярэдняя школа 1 г.Светлагорска". Настаўнікі пачатковых класаў правялі з вучнямі моўную імпрэзу "Гаварым па-беларуску". Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у квэсце "Мова родная - мова модная", ан-лайн віктарыне "Знаўцы роднай мовы", а старэйшыя вучні пісалі рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, арганізаваную інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа. Настаўнікі школы далучыліся да святкавання, прыняўшы ўдзел у viber-чэледжы "Маё любімае беларускае слова", а ў бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава "Роднаму слову - гучаць вечна!".
Я - беларус,
мая родная мова - беларуская. В.Быкаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.