Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Мне пару крыл дало юнацтва!

Дата: 20 декабря 2021 в 14:22, Обновлено 20 декабря 2021 в 14:39
Автор: Бусел М. А.
290 просмотров

У гэтым годзе ў рамках праекта «Script. Art .by» для навучэнцаў устаноў дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана правядзенне рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Мне пару крыл дало юнацтва», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння М.Танка (Яўгена Іванавіча Скурко – 1912-1995).
Верш "На Беларусі мы жывём" вучня 7 класа Амера Абдуль Хакім Тарэка накіраваны на абласны этап.
На Беларусі мы жывём!
На Беларусі мы жывём !–
То кут лясоў і рэк шырокіх,
І сінявокім край завём –
Азёраў тут зашмат глыбокіх.
Звяры і птушкі ў тых лясах,
Іх лесавік абараняе,
Русалкі ў рэках чыняць страх,
І рыбін цар там пражывае.
Сівы, стары, кашлаты дзед
Сядзіць і бурбалкі пускае,
Глядзіць на нас ён з-пад вады
І дом свой век абараняе.

На рэках я перабываў,
І хоць цара таго не бачыў,
Яго ўвесь дзень там прачакаў –
Ён там – не можа быць іначай.
З русалкамі на дне сядзіць
І правіць там падводным светам.
Калі не верыш – што ж рабіць:
Тады ты прачытай пра гэта!
Пра цуды, казкі і наш край,
І пра дзівосы, якіх безліч.
У чароўных творах пачытай,
Што склалі Танк і Караткевіч.
Там столькі казачных істот,
Там чараўніцтва ёсць наяве,
Там Беларусь цябе заве
У свой светлы край,
дзе Бог жыве!
Амер Абдуль Хакім Тарэк
2021

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.