Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 198 человек

Скарбонка беларускай мовы

Дата: 11 февраля 2019 в 18:00, Обновлено 11 февраля 2019 в 18:02
Автор: Бусел Е. Н.

ВЫКАЗВАННІ ПРА РОДНУЮ МОВУ

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Якуб Колас)

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Янка Сіпакоў)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (Змітрок Бядуля)

 Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (Вацлаў Ластоўскі)

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (Вацлаў Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Францішак Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Якуб Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Якуб Колас)

Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (Піліп Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Францішак Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (Алесь Разанаў)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (Анатоль Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў. (Уладзімір Караткевіч)

Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Янка Купала)

Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Генадзь Бураўкін)

Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне. (Янка Купала)

Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова – гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. (Сяргей Даўлатаў)

Мова падобны на надтрэснуты кацёл, на якім мы выстукваем мелодыі, якія гучаць так, як быццам яны прызначаныя для танцаў мядзведзя, між тым як мы б хацелі прысвяціць іх зорам. (Гюстаў Флабер)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.